Беларуская Служба

Польская дзяржаўная чыгунка плануе на мадэрнізацыю маршрутаў на Падляшшы

15.02.2022 13:07
Паводле кіраўніцтва PKP, інвестыцыі павінны палепшыць якасць чыгуначных перавозак.
a
Кужніцa Беластоцкая Autorstwa http://www.pkp.pl - http://www.pkp.pl Bank zdjęć dla prasy, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3773651

Польская дзяржаўная чыгунка (PKP Polskie Linie Kolejowe) аб'явіла чатыры тэндэры на мадэрнізацыю чыгуначных шляхоў. Кошт праектаў складае 4 мільярды 600 мільёнаў злотых (больш за 1 мільярд 6 мільёнаў 500 тысяч еўра). Гаворка ідзе, між іншым, участак у горадзе Катавіцэ, рамонт участка ад курортнага гарадка Рабка-Здруй да гарадка Новы Сонч(на поўдні краіны) і трасу з Кужніцы Беластоцкай да Геніюшаў.

Паводле намесніка міністра інфраструктуры Анджэя Бітэля(Andrzej Bittel), інвестыцыі палепшаць якасць чыгуначных перавозак:

- Гэта важныя інвестыцыі, якія прычыняцца да мадэрнізацый польскай чыгункі, то бок павышэння эфектыўнасці руху і папулярызацыі сярод кліентаў. Кожная з гэтых інвестыцыяў бярэ пад увагу мадэрнізацыю пасажырскай інфраструктуры і павышэнне хуткасці цягнікоў.

Інвестыцыі будуць дафінансаваныя з Еўрасаюза, а таксама Нацыянальнай праграмай рэканструкцыі. На пачатку студзеня бягучага года былі абвешчаныя тэндэры на мадэрнізацыю чыгуначных шляхоў на суму 6 мільярдаў злотых (амаль 1 мільярд 313 мільёнаў еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Еўрапейскі інвестыцыйны банк падтрымлівае інвестыцыі PKP Intercity

16.12.2021 08:31
Надоечы банк і дзяржаўны чыгуначны перавозчык падпісалі адпаведную крэдытную дамову.