Беларуская Служба

Справаздача: Больш за 80% людзей з абмежаванымі магчымасцямі не працавала

15.02.2022 11:03
Асноўныя праблемы, гэта адсутнасць прапаноў працы або адсутнасць жадання працаваць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/industryviews

Паводле справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты, больш за 80% людзей з абмежаванымі магчымасцямі (2,5 мільёна чалавек) у 2018-2020 гадах не працавалі або наогул не шукалі працы. Вышэйшая кантрольная палата нагадвае, што ў Польшчы пражывае каля 3 мільёнаў людзей, якім больш за 16 гадоў і якія маюць абмежаваныя магчымасці.

Асноўная праблема, гэта адсутнасць прапаноў працы або праца за мінімальную зарплату і на аснове кароткатэрміновых кантрактаў. Іншая справа, гэта факт, што большасць з інвалідаў, якія рэгіструюцца ў службах занятасці на самой справе не хочуць працаваць.

Сярод асноўных прычын адсутнасці жадання працаваць адмыслоўцы называюць абмежаванні, звязаныя са здароўем і інваліднасцю, нізкія кампетэнцыі і адукацыю, узрост, непрыстасаванне працоўных месцаў да патрэбаў інвалідаў, архітэктурныя і транспартныя бар'еры, а таксама стэрэатыпы.

«У многіх выпадках інваліды не шукаюць працы, бо яна ім не аплочваецца: яны застаюцца на ўтрыманні сям’і, працуюць у ценявой зоне або баяцца змяншэння ці страты сацыяльных выплат у сувязі з працаўладкаваннем», – паведамляе Вышэйшая кантрольная палата.

Апрача таго, частка працадаўцаў ставіцца да людзей з абмежаванымі магчымасцямі як да «таннай працоўнай сілы».

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Растуць выдаткі ўладаў на падтрымку асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

29.06.2021 11:03
У 2015 годзе яны склалі больш за 3 мільярды 333 тысячы еўра, а ў цяперашні час удвая больш.