У сувязі з вайной на Украіне, у Польшчы значна вырас продаж паліва. Бывае, што каб напоўніць бак прыходзіцца заехаць на некалькі АЗС.
«Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю» запэўнівае нас, што паліва ў Польшчы дастаткова. Дырэктар Лешэк Вівала (Leszek Wiwała) сказаў, што Польшча пастаянна атрымлівае пастаўкі сырой нафты і гатовага паліва – прыходзяць танкеры, прыходзяць цыстэрны, таксама сыравіна перапампоўваецца па нафтаправодзе «Дружба». Акрамя таго, па словах Лешака Вівалы, у Польшчы запасы, якіх хопіць на 100 дзён.
- Ёсць паліва на базах, ёсць паліва на НПЗ, нам патрэбны час на дастаўку паліва. Мы інтэнсіфікавалі працэс паставак. Людзі заліваюць нават па некалькі тысяч літраў. Няма неабходнасці запраўляцца на запас. Паліва на запраўках будзе.
Лешак Вівала зазначае, што пастаўкі танкераў у польскі нафтапорт здольны забяспечыць сырой нафтай польскія НПЗ, і паліва ўсім палякам хопіць.
яс