Міністр развіцця і тэхналогіі Пётр Новак заявіў, што для расійскай эканомікі самымі жорсткімі будуць доўгатэрміновыя санкцыі, звязаныя з фінансавым і нафтахімічным сектарам, а таксама з трансферам тэхналогіі.
Санкцыі маюць на мэце выклікаць тэхнічны дэфолт расійскай эканомікі, адзначае Пётр Новак.
- Буйныя замежныя кампаніі BP, Shell выходзяць з Расіі. Хачу звярнуць увагу на тое, што магутны «Газпрам» па тэхналогіі з'яўляецца адносна прымітыўнай кампаніяй. Яны могуць здабываць нафту ці газ, выкарыстоўваюць для гэтага простыя тэхналогіі. Ім былі патрэбныя BP, Shell з аднаго боку, каб атрымаць фінансаванне на глабальным фінансавым рынку, а з другога, каб атрымаць тэхналогію здабычы нафты і газу для такіх месцах, у якіх самі яны не ўмеюць гэта зрабіць.
Паводле міністра развіцця і тэхналогіі Пётра Новака, Расію чакаюць у гэтым плане сурʼёзныя праблемы.
яс