Беларуская Служба

Жыхары Радама за дапамогу ўцекачам будуць вызваленыя ад падатку

15.03.2022 15:11
Сумы льгот не будуць вялікімі, але ўлады падкрэсліваюць, што гэта спосаб ушанавання тых, хто дапамагае бежанцам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэннем гарадскога савета Радама (Radom) у цэнтральна-ўсходняй Польшчы, жыхары, якія прымаць у свае дамы ўцекачоў з Украіны, будуць вызваленыя ад абавязку выплаты падатку на нерухомасць.

Паводле пастановы, жыхары Радама будуць вызваленыя ад выплаты згаданага падатку на той час, калі кватэра або яе частка фактычна бясплатна прадастаўляецца ўцекачам з Украіны.

Сумы льгот не будуць вялікімі. У Радаме гадавая стаўка падатку на нерухомасць з жылых дамоў складае 57 грошаў за 1 квадратны метр плошчы. Аднак улады падкрэсліваюць, што гаворка ідзе, перш за ўсё, пра ўшанаванне тых, хто дапамагае бежанцам.

Пастанова будзе дзейнічаць да канца 2022 года.

PAP /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Кватэр для бежанцаў у Польшчы становіцца ўсё менш

14.03.2022 14:25
Эксперты рынку нерухомасці прагназуюць падвышэнне коштаў на арэнду ў сувязі з вялікім ростам попыту.