Беларуская Служба

Урад прапануе выключыць выдаткі на армію з бюджэтнага закона

22.03.2022 08:01
Улады таксама прапануюць канфіскаваць актывы расійскіх алігархаў і ўвесці дадатковы падатак для кампаніяў, якія працуюць у Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад прапануе выключыць з бюджэтнага закона фінансаванне арміі, а таксама канфіскаваць актывы расійскіх алігархаў і ўвесці дадатковы падатак для кампаній, якія працягваюць працаваць у Расіі.

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер паведаміў, што згаданыя прапановы патрабуюць унясення змяненняў у Канстытуцыю, а дзеля гэта, у сваю чаргу, неабходная падтрымка дзвюх трацінаў дэпутатаў Сейма і большасці членаў Сената:

- Я не ўяўляю сабе, каб нейкая палітычная партыя ў Польшчы выступіла супраць унясення зменаў у Канстытуцыю з мэтай забеспячэння Польшчы шляхам інвестыцыяў у армію – гэта адна справа. Другая справа, гэта падтрымка прапановы канфіскаваць маёмасць асобаў, якія падтрымліваюць ваенную машыну Уладзіміра Пуціна і Расіі.

Урад спадзяецца на падтрымку апазіцыі. Праект адпаведных зменаў павінен быць перададзены ў Сейм, як мага хутчэй.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі