Беларуская Служба

Польшча падрыхтавала план адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў

29.03.2022 13:50
План Польшчы больш прагрэсіўны чым Нямеччыны.
Аўдыё
  • Польскі ўрад настойвае на адмове ад расійскіх энергарэсурсаў; Польшча прываблівае замежных турыстаў і падкрэслівае, што на яе тэрыторыі не вядуцца ваенныя дзеянні; Гарады і мястэчкі заахвочваюць падаткаплацельшчыкаў у іх разлічыць падаткі за мінулы год
Ілюстрацыйнае фотаFOTOGRIN/Shutterstock

У бліжэйшыя дні стануць вядомыя падрабязнасці плану адмовы Польшчы ад расійскіх крыніц энергарэсурсаў. Галоўная мэта плану – як мага хутчэй  перакрыць пастаўкі сырой нафты, газу і вугалю з Расіі. Міністр клімату і аховы навакольнага асяроддзя Анна Москва паведаміла, што план ужо гатовы:

- Мы аб'явім план у бліжэйшыя дні. Паведамім як пра папярэднія ўмовы, так і пра падрабязнасці. А сёння магу сказаць, што гэта будзе амбіцыйны план і больш прасунуты, чым план Нямеччыны.

Нямеччына да лета мае намер на палову скараціць імпарт нафты з Расіі, а на пераломе лета і восені цалкам адмовіцца ад імпарту расійскага вугалю. Адмова ад расійскага газу, паводле нямецкага ўраду, будзе магчымай да лета 2024 году.

Аб тым, што Польшча адмаўляецца ад расійскіх энергарэсурсаў заявіў прэм'ер міністр Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) пасля апошняга саміту Еўрапейскай рады у Бруселі.

- Польшча адназначна падтрымлівае супольныя закупкі газу, таксама гатовая плаціць максімальныя цэны на газ, а, магчыма, і на іншыя вуглевадародныя прадукты, каб Расія не атрымала прыбытку з апошніх вялікіх ростаў коштаў на газ.

Еўрасаюз і ЗША дамовіліся аб дадатковых пастаўках звадкаванага газу з Амерыкі ў Еўропу.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі