Беларуская Служба

Гарады і мястэчкі заахвочваюць падаткаплацельшчыкаў у іх разлічыць падаткі

29.03.2022 21:13
 У Польшчы можна складаць заявы па месцы пражывання або па месцы прапіскі.
ПадаткіJoanna Dorota/Shutterstock

Як і штогод, вясной, гарадскія і мясцовыя органы кіраванная спаборнічаюць за падаткі грамадзян. Да 2 мая падаткаплацельшчыкі  складаюць заявы аб разлічэнні падаткаў за мінулы год, гэтак званы PIT.пул

Муніцыпалітэты прыцягваюць падаткаплацельшчыкаў разнастайнымі зніжкамі і бонусамі, напрыклад, дадатковымі баламі падчас набору ў яслі ці школы, або бясплатным білетам у заапарк.

У Кракаве гарадская ўправа дае зніжкі на гарадскі транспарт, кажа віцэ-мэр горада Багуслаў Касьмідэр (Bogusław Kośmider)

- Той, хто плаціць падаткі ў Кракаве і папрасіў «Карту Кракава», плацяць значна меншбелпул за праезды гарадскім траспартам, а таксама атрымліваюць бонусы ў больш за 100 публічных і камерцыйных установах – зніжкі 5-10, – інфармуе віцэ-мэр горада Багуслаў Касьмідэр (Bogusław Kośmider).

У сваю чаргу, падаткаплацельшчыкі ў Любліне прымаюць удзел у спецыяльнай латарэі, паведаміла Моніка Глазік (Monika Głazik) з прэс-службы мэра Любліна.

- Удзел у латарэі дае шанцы займець ровар, самакат, смартфон, а таксама галоўную ўзнагароду - аўтамабіль з гібрыдным рухавіком, — гаворыць Моніка Глазік.

Гарады і муніцыпалітэты імкнуцца прыцягнуць падаткаплацельшчыкаў, бо такім чынам атрымліваюць рэальныя даходы, тлумачыць юрыст Радаслаў Булеяк (Radosław Bulejak):

- Амаль 40% даходаў з падаткавых заяваў PIT застаецца ў бюджеце дадзенага муніцыпалітэта. Такім чынам даход горада ці гміны прывязаны да колькасці падаткаплацельшчыкаў, якія заяўляюць, што жывуць на тэрыторыі дадзенага муніцыпалітэта.

Калі скласці падатковыя заявы па месцы жыхарства, гэта дае наўпроставыя выгоды жыхарам дадзенай мясцовасці ў выглядзе камунальных паслуг — добрыя дарогі, паркі, школы і г.д.

Таму падаткаплацельшчыкаў, якія прапісаныя ў правінцыі, але жывуць, напрыклад, у Варшаве, мэрыя заахвочвае выплаціць падаткі ў сталіцы.

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі