Беларуская Служба

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы перавысіла 10 працэнтаў

05.04.2022 09:01
Польскі эканамічны інстытут: У 2023 годзе інфляцыя крыху знізіцца, але відавочнае запаволенне росту цэнаў будзе назірацца толькі праз два гады.
Аўдыё
  • У сакавіку інфляцыя ў Польшчы перавысіла 10 працэнтаў
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле хуткай ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у сакавіку інфляцыя ў Польшчы вырасла да 10,9 працэнта з 8,5 працэнта ў лютым. Поўныя дадзеныя па гэтай справе ўпраўленне апублікуе 15 красавіка.
Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута звяртае ўвагу на рост цэнаў на паліва, прадукты харчавання і энерганосьбіты.

-Цягам бліжэйшых месяцаў мы спадзяемся далейшага росту цэнаў прадуктаў харчавання. Расійская вайна прычынілася да рэзкага росту цаны пшаніцы і іншага збожжа на сусветным рынку. Дайшло да спынення гандлю штучнымі ўгнаеннямі паміж Еўрасаюзам, Расіяй і Беларуссю. Зараз мы назіраем павышэнне оптавых цэнаў, што неўзабаве адлюструецца ў рознічных цэнах. Рост цаны сыравіны азначае рост прамысловай вытворчасці.

Паводле Польскага эканамічнага інстытута, верагодна, у 2023 годзе інфляцыя крыху знізіцца, але відавочнае запаволенне росту цэнаў будзе назірацца толькі праз два гады.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі эканамічны інстытут: Cпажыванне ў Польшчы запавольвае

22.03.2022 10:02
Вайна ва Украіне паменшыла шанец на рост зарплатаў у Польшчы, а акрамя таго, інфляцыя працягне расці.