Беларуская Служба

Група PGE выступае за рэфармаванне Рынку гандлю выкідамі Еўрасаюза

12.04.2022 10:31
Група прапануе, перш за ўсё, абмежаванне доступу фінансавых устаноў да згаданага рынку.
Аўдыё
  • Група PGE выступае за рэфармаванне Рынку гандлю выкідамі Еўрасаюза
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.analogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Польская энергетычнага група»(PGE) выступае за тэрміновую рэформу Рынку гандлю выкідамі Еўрасаюза. На думку кампаніі, многіх экспертаў і еўрадэпутатаў, сістэма патрабуе змяненняў з мэтай стрымлівання спекуляцый і падтрымкі энергетычнай трансфармацыі ў ЕС. Дырэктар групы Войцех Дамброўскі(Wojciech Dąbrowski) дадаў, што існуючыя рашэнні прыводзяць да раптоўных неспрыяльных ваганняў цэн дазволаў на выкіды вугляроду:

- Гэта мы назіралі цягам першых дзён вайны ва Украіне, калі дазволы на выкіды вугляроду раптоўна патаннелі на 30%, а пазней нечакана выраслі. Як тады можна планаваць трансфармацыю энергетычнага сектара, калі настолькі вялікі ўплыў на яго мае такі нестабільны інструмент.

Віцэ-старшыня «Польскай энергетычнай групы» Ванда Бук (Wanda Buk) сказала пра неабходнасць абмежавання доступу да згаданага рынку для фінансавых устаноў:

- Няма сумневаў адносна вялікага ўдзелу фінансавых установаў у рынку гандлю дазволамі на выкіды вугляроду. Паводле справаздачаў, 70% згаданых установаў мае свае сядзібы на Кайманавых выспах. Няма сумневаў, што такія фінансавыя ўстановы, якія купляюць дазволы на выкіды не зацікаўленыя змяншэннем выкідаў CO2, але сваім прыбыткам.

Віцэ-старшыня «Польскай энергетычнай групы» дадала, што Рынaк гандлю выкідамі Еўрасаюза – адзін з нямногіх рынкаў такога тыпу, які прапануе фінансавым установам неабмежаваны доступ.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Адмова ад імпарту сыравіны з Расіі рэальная

05.04.2022 16:03
Еўропа можа адмовіцца ад газу, нафты і вугалю з Расіі, але гэта патрабуе рашучасці і ахвяры.