Зараз вядуцца дробныя завяршальныя работы – мантаж гідратэхнічнага абсталявання і выпрабаванні механізмаў.
Першыя судны павінны пайсці па канале праз 5 месяцаў.
Новы водны шлях, які злучае Віслінскі заліў з Гданьскім залівам, з'яўляецца адным з прыярытэтных інвестыцый польскага ўраду. Інвестыцыя заклікана ўмацаваць суверэнітэт Польшчы і даць незалежнасць ад рашэнняў Расіі. Дагэтуль польскія судны павінны былі кожны раз атрымліваць згоду Расіі на праход праз праліў Пілава, каб зайсці ў Віслінскі заліў і порт у Эльблонгу. Пасля таго, як канал праз Віслінскую касу будзе пабудаваны, не трэба будзе гэтага рабіць. Таксама скароціцца маршрут суднаў, якія плывуць з Гданьскай бухты ў Віслінскі заліў.
Міністэрства інфраструктуры заяўляе, што адкрыцьцё каналу праз Віслінскую касу плануецца ў значны для Польшчы дзень – 17 верасьня. 17 верасня 1939 г. СССР напаў на Польшчу.
Агульная працягласць новага воднага шляху ад Гданьскага заліву праз Віслінскі заліў да Эльблонга складае амаль 23 км. Глыбіня канала будзе складаць 5 метраў.
Раскопка Віслінскай касы дасць порту Эльблонг новае жыццё.
Эльблонг плануе супрацоўнічаць з іншымі марскімі партамі ў Польшчы, Даніі, Германіі і Швецыі. «Дапрацоўваецца дамова з дацкім портам Вордынгборг», адзначае Аркадʼюш Зглінскі, дырэктар праўлення марскога порта ў Эльблонгу:
- Мы плануем гандлёвы абмен у галіне імпарту і экспарту збожжа, кармоў, угнаенняў, тавараў дрэваапрацоўчай прамысловасці.
У канчатковым выніку плануецца, што ў Эльблонг будуць заплываць судны грузападымальнасцю ў 2,5 тысячы тон.
яс