Беларуская Служба

Урад уводзіць пакет дапамогі пазычальнікам у выплаце іпатэчных крэдытаў

26.04.2022 11:53
Дадатковы пакет падтрымкі ўводзіцца Фондам для падтрымкі пазычальнікаў, для якіх растэрміноўка па крэдыце будзе перавышаць 50 працэнтаў іх даходу або якія сталі беспрацоўнымі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePowerUp/Shutterstock.com

Энергетычная бяспека, пытанні дэзынфармацыі, знешні гандаль – гэта тэмы дэбатаў, запланаваных на другі дзень Еўрапейскага эканамічнага кангрэсу ў Катавіцах.

Галоўнай тэмай сёлетняй сустрэчы палітыкаў, бізнесменаў, эканамістаў і прадстаўнікоў сусветнай навукі з'яўляецца сацыяльна-эканамічная сітуацыя пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Урадавыя чыноўнікі падкрэсліваюць, што наступствам вайны зʼяўляецца высокая інфляцыя. Адказ на гэтую зʼяву – павышэнне працэнтных ставак.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, адкрываючы кангрэс у Катавіцах, абвясціў аб падтрымцы пазычальнікаў у выглядзе крэдытных канікул, субсідыі на растэрміноўку па крэдытах і новай працэнтнай стаўкі па крэдытах, якую будуць вызначаць не банкі а Камісія фінансавага нагляду.

Міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда (Waldemar Buda)мяркуе, што пазычальнікі часцей за ўсё скарыстаюцца крэдытнымі канікуламі.

- Падтрымка з боку дзяржавы не прывязаная ні да матэрыяльнага статусу ні да даходаў. Кожны, хто вырашыць, што выплата крэдыту яму не па сіла, не камфортная, мае магчымасць скарыстацца чатыры разы ў год (раз на квартал) вакацыямі па выплаце. Адзначым, што адтэрміноўка не будзе несці з сабой дадатковых аплатаў, не ўводзіцца ніякая маржа ні камісійныя.

Кіраўнік Мінразвіцця сказаў, што пазычальнікі змогуць скарыстацца новай падтрымкай праз некалькі тыдняў. Заяўкі прымаюцца па інтэрнэце.

Дадатковы пакет падтрымкі ўводзіцца Фондам для падтрымкі пазычальнікаў, для якіх растэрміноўка па крэдыце будзе перавышаць 50 працэнтаў іх даходу або якія сталі беспрацоўнымі. Гэты фонд фінансуюць банкі, якія абавязаны выкласці агулам 2 мільярды злотых.

Гэтая падтрымка будзе дзейнічаць на працягу 3 гадоў і можна будзе атрымаць да 2 тысяч злотых раз у месяц на выплату крэдыту, і 1/3 гэтай сумы можа быць цалкам пагашана – абвясціў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі