Пасля мадэрнізацыі клінічны шпіталіль Ваенна-медыцынскага інстытута на вуліцы Шасэраў у Варшаве мае адно з найбольш сучасных аддзяленняў патамарфалогіі ў Польшчы. Яно прапануе поўны спектр цыталагічнай, гістапаталагічнай і генетычнай дыягностыкі, падкрэсліў дырэктар Ваенна-медыцынскага інстытута генерал-маёр прафесар Гжэгаж Гелерак(Grzegorz Gielerak):
- Патамарфалагічная, імунагістахімічная і генетычная дыягностыка вырашае пра спосаб лячэння пацыента. Вверагоднасць і якасць аналізаў мае ключавое значэнне для хворага, у сувязі з дакладнасцю лекарскага дыягназу.
Акрамя таго, дзякуючы магчымасці правядзення ўсіх відаў даследаванняў, у тым ліку па замове праваахоўных і судовых органаў, аддзяленне патамарфалогіі Ваенна-медыцынскага інстытута зʼяўляецца ўнікальным у краіне.
Прафесар Гжэгаж Гелерак таксама паведаміў, што да гэтай пары Клінічны шпіталь Ваенна-медыцынскага інстытута аказваў дапамогу ўкраінскім жаўнерам толькі ў паасобных выпадках. Гэта памяняецца, пасля падпісання з украінскім бокам адпаведных дамоваў:
- Сістэмна інстытут будзе аказваць дапамогу ўкраінскім жаўнерам пасля падпісання з украінскім бокам неабходных дамоваў. Тады Ваенна-медыцынскі інстытут створыць гэтак званую «медыцынскую заставу» ля ўсходняй мяжы, дзе будзе праходзіць уступная кваліфікацыя для далейшага лячэння не толькі ў Ваенна-медыцынскім інстытуце, але таксама іншых медыцынскіх установах у Польшчы.
Ваенна-медыцынскі інстытут з Цэнтральным клінічным шпіталем Міністэрства нацыянальнай абароны зʼяўляецца цэнтральным клінічным, дыдактычным, кансультацыйна-навуковым цэнтрам ваенна-медыцынскай службы.
IAR/аз