Беларуская Служба

У сакавіку беспрацоўе ў Польшчы склала 5,4 працэнта

02.05.2022 07:07
Узровень беспрацоўя ў Польшчы застаецца на адным з самых нізкіх у гісторыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку беспрацоўе ў Польшчы знізілася да 5,4%, то бок на 0,1% у параўнанні з лютым, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Згаданыя дадзеныя супадаюць з ацэнкамі Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі.

Намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытута Анджэй Кубісяк(Andrzej Kubisiak) заявіў, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы знаходзіцца на адным з самых нізкіх у гісторыі. Разам з тым у краіне растуць маштабы занятасці:

- Бачна, што ўваходзім у сезонны перыяд, калі павялічваецца занятасць у такіх галінах, як будаўніцтва, турызм, сельская гаспадарка. Вясна, лета – гэта перыяды, калі рынак працы шукае супрацоўнікаў. Можна тады спадзявацца, што цягам бліжэйшых месяцаў узровень беспрацоўя яшчэ знізіцца. Тым не менш зараз ён таксама на рэкордна нізкім узроўні.

Колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку службаў занятасці, за мінулы месяц склала больш за 902,1 тысячы чалавек, у лютым гэта было 921,8 тысяч чалавек.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Урад уводзіць пакет дапамогі пазычальнікам у выплаце іпатэчных крэдытаў

26.04.2022 11:53
Дадатковы пакет падтрымкі ўводзіцца Фондам для падтрымкі пазычальнікаў, для якіх растэрміноўка па крэдыце будзе перавышаць 50 працэнтаў іх даходу або якія сталі беспрацоўнымі.