Беларуская Служба

Міністр сельскай гаспадаркі: Голад Польшчы не пагражае

03.05.2022 11:01
Польшча з’яўляецца магутным экспарцёрам прадуктаў харчавання, нагадаў Генрык Кавальчык.
Аўдыё
  • Міністр сельскай гаспадаркі: Голад Польшчы не пагражае
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віцэ-прэм’ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў супакойвае, што Польшча мае буйныя запасы прадуктаў харчавання і голад ёй не пагражае. Ён падкрэсліў, што вайна ва Украіне прывяла да прыпынення паставак збожжа ў краіны Афрыкі і Блізкага Усходу, у той час як Польшча ў гэтым плане бяспечная. Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) нагадаў, што Польшча з’яўляецца буйным экспарцёрам прадуктаў харчавання:

- У нас адпаведныя запасы і харчовая прадукцыя. Польшча – гэта буйны экспарцёр прадуктаў харчавання. Цягам мінулага году краіна экспартавала такіх прадуктаў за 40 мільярдаў злотых. Гэта сведчыць пра нашыя запасы. Такім чынам нават з дадатковымі 3 мільёнамі ўцекачоў з Украіны голад нам не пагражае. Прадуктаў харчавання ў нас хопіць.

Віцэ-прэм’ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык таксама падкрэсліў, што польскі ўрад спрабуе падтрымаць сельскую гаспадарку, у тым ліку праз субсідыі на ўгнаенні і зніжэнне коштаў на паліва для фермераў. Гэта з мэтай стрымання росту цэн на прадукты харчавання і росту інфляцыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расія заблакавала 25 мільёнаў тон збожжа ва ўкраінскіх партах

28.04.2022 14:52
У партах знаходзіцца 57 судоў, якія перавозяць гэты тавар.