Беларуская Служба

Польшча плануе дапамагчы Украіне ў экспарце збожжа

17.05.2022 12:31
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа праз Польшчу.
                      .
Учора ў Варшаве Генрык Кавальчык і Мікола Сольскі сустрэліся з міністрам сельскай гаспадаркі ЗША Томам Вілсакам і еўракамісарам па сельскай гаспадарцы Янушам Вайцяхоўскім. PAP/Leszek Szymański

Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі пагадненне аб садзейнічанні экспарту ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Польшчы. Учора ў Варшаве Генрык Кавальчык і Мікола Сольскі сустрэліся з міністрам сельскай гаспадаркі ЗША Томам Вілсакам і еўракамісарам па сельскай гаспадарцы Янушам Вайцяхоўскім. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся праблемы з экспартам збожжа з Украіны і магчымыя транспартныя шляхі, якія могуць стаць альтэрнатывай блакаваным партам у Чорным моры.

Пасля сустрэчы віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) заявіў, што асноўнай тэмай стаў адмоўны ўплыў расійскага ўварвання ва Украіну на сельскагаспадарчую вытворчасць, і асабліва на экспарт збожжа. Ён падкрэсліў, што вырашэннем гэтай праблемы можа стаць транспарціроўка збожжа праз Польшчу і яе марскія парты, а таксама праз тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін:

- Я ў пастаянным кантакце з урадам Украіны, спадаром міністрам. Мы заключылі адпаведнае пагадненне па аблягчэнні транспарціроўкі ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Польшчы, як чыгуначным, так і аўтамабільным транспартам. Гаворка ідзе пра тое, каб Украіна мела шанец экспартаваць максімальныя аб’ёмы збожжа, як леташняга, так і сёлетняга.

Віцэ-прэмʼер Кавальчык нагадаў, што ў мінулым месяцы прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэмʼер Украіны Дзяніс Шмыгаль падпісалі мемарандум аб пашырэнні чыгуначнага супрацоўніцтва:

- Мы падпісалі адмысловае пагадненне па пашырэнні супрацы ў галіне чыгуначнага транспарту. Важна, каб яго ўвайшло ў сілу як мага хутчэй. Пагадненне прадугледжвае, між іншым, стварэнне сумеснай польска-украінскай кампаніі, якая зоймецца экспартам і транспартам збожжа.

«Украіна мае вялізныя абʼёмы збожжа для экспарту – да пяці мільёнаў тон у месяц», – адзначыў еўракамісар па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski). Ён адзначыў, што адсутнасць паставак можа ствараць сурʼёзнай праблемай, у першую чаргу ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі:

- Еўракамісія будзе каардынаваць, між іншым, доступ да тэхнікі, неабходнай для стварэння «калідораў салідарнасці». Гаворка ідзе пра вагоны, баржы для рачнога транспарту, перагрузачнае абсталяванне, лагістыку і спрашчэнні памежных працэдураў.

Удзельнікі канферэнцыі асудзілі расійскую агрэсію, а таксама крадзеж расійцамі ўкраінскага збожжа.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі