Беларуская Служба

PKN ORLEN забяспечвае 70 працэнтаў нафты з іншых, чым расійскія, крыніц

24.05.2022 10:30
Даніэль Абайтэк: «Мы не можам скасаваць кантракты, калі не ўведзеныя санкцыі, таму што нам засудзяць велізарныя штрафы ў розных арбітражных судах».
Аўдыё
  • 24.05.2022_Пульс польскай эканомікі
Даніэль АбайтэкPAP/Łukasz Gągulski

70 працэнтаў сырой нафты ў сістэме польскай нафтавай кампаніі PKN ORLEN паступае з-за межаў Расіі, аб гэтым паведаміў, – старшыня НПЗ Даніэль Абайтэк.

Ён падкрэсліў, што колькасць расійскай нафты і вырабленых з яе прадуктаў увесь час скарачаецца.

«Мы пачыналі са 100 працэнтаў паставак з Расіі, у канцэрна заключаны тэрміновыя кантракты. Некаторыя з гэтых кантрактаў ужо заканчваюцца, але мы не можам скасаваць кантракты, калі не ўведзеныя санкцыі, таму што нам засудзяць велізарныя штрафы ў розных арбітражных судах. Калі санкцыі супраць Расіі будуць уведзены, мы зможам парваць кантракты», – сказаў Абайтэк.

Старшыня PKN ORLEN запэўніў, што кампанія цалкам забяспечана на выпадак спынення паставак з Расіі. Ён адзначыў, што калі Польшча не будзем купляць расійскую нафту, а будуць гэта рабіць нямецкія НПЗ, то нафта паступіць у Польшчу з Германіі.

Старшыня PKN ORLEN адзначыў таксама, што ў Польшчы кошт паліва самы нізкі ў Еўрапейскім Саюзе.

Ён патлумачыў, што гэта звязана са зніжэннем акцызнага падатку і ПДВ на паліва ў Польшчы.
«Гэта таксама вялікая заслуга ORLEN, таму што раней мы купілі шмат сертыфікатаў CO2 па больш нізкіх цэнах і маглі дазволіць сабе стабілізаваць цэны на паліва», – адзначыў Даніэль Абайтэк.

Ён дадаў, што на цану паліва ўплывае шмат фактараў, у тым ліку вайна ва Украіне і кошт барэля нафты на сусветных рынках. У цяперашні час ён складае 112 долараў ЗША пры абменным курсе долара 4,42 злотых. Год таму курс долара быў каля 3,60 злотых, а барэль каштаваў менш за 80 долараў, – сказаў Даніэль Абайтэк.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі