Беларуская Служба

Маравецкі раскрытыкаваў нарвежцаў за цэны газу

23.05.2022 09:02
Сёння Польшча плаціць Нарвегіі за газ у 4-5 разоў больш чым годам раней – 110 еўра за МВт-гадзіна.
-
Прэм'ер-міністр Матэвуш МаравецкіWojciech Olkusnik/East News

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі раскрытыкаваў цэны, па якіх Нарвегія прадае прыродны газ.

На ягоную думку, Польшча хоча стаць незалежнай ад расійскіх крыніц энергіі, а ў будучыні таксама хоча абмежаваць пастаўкі з Нарвегіі і арабскіх краін.

Прэмʼер-міністр сказаў, што сёння Польшча плаціць Нарвегіі за газ у 4-5 разоў больш чым годам раней – 110 еўра за МВт-гадзіна. Паводле слоў Маравецкага, гэтыя стаўкі «ненармальныя». Кіраўнік польскага ўраду спаслаўся на дадзеныя, паводле якіх, нарвежскія энергетычныя канцэрны за апошні час зафіксавалі мільярды прыбытку.

- Шаноўныя нарвежскія калегі, гэта непрымальна і несправядліва, гэта несумленнае выкарыстоўванне выкліканай Пуціным, вайны. Нарвежцы павінны падзяліцца гэтым заробкам, я не думаю пра Польшчу, а пра Украіну і пра тых, хто найбольш пацярпеў.

Маравецкі сказаў, што Польшча ў першую чаргу імкнецца абмежаваць пастаўкі энергарэсурсаў з Расіі, а ў будучыні таксама з Нарвегіі і арабскіх краін. Польшча плануе пашыраць выкарыстанне вадароду, аднаўляльных крыніц і атамнай энергіі.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі