Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў траўні склаў 5,1 працэнта, пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі. Гэта азначае зніжэнне на 0,1 працэнтнага пункта ў параўнанні з красавіком. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў, зафіксаваных у траўні за апошнія дзесяцігоддзі, падкрэсліла кіраўнік міністэрства Марлена Малёнг(Marlena Maląg):
- Мы жывем у вельмі складаным часе – два гады пандэміі каранавіруса, змагання за кожнае месца працы і за тое, каб польскія кампаніі выжылі. У траўні беспрацоўе было самым нізкім з 1999 года. Толькі ў 2019 годзе ўзровень беспрацоўя складаў 5 працэнтаў.
На канец траўня колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку службаў занятасці, склала каля 850 тысяч чалавек.
IAR/аз