Усё больш рахункаў адкрываюць кліенты банкаў у Польшчу. Напрыканцы першага кварталу года фінансавыя ўстановы ў Польшчы абслугоўвалі агулам больш за 35,5 млн асабовых рахункаў (поль. рахунак ROR). Дэпазіт фінансавых сродкаў на рахунку з'яўляецца адным з больш бяспечных спосабаў зберажэння грошай, кажа Кшыштаф Петрашкевіч, старшыня Саюзу польскіх банкаў.
- Вялікую колькасць грошай, якія палякі захоўвалі дома, лепш пакласці ў банк, дзе яны будуць у бяспецы і і яшчэ будуць нарошчваць працэнты.
Трэба адзначыць, што ў апошні час банкі павысілі працэнты на зберажэнні і гэта заахвочвае адкрываць рахункі, – падкрэслівае старшыня Саюзу польскіх банкаў.
- На працягу чарговых месяцаў я рэкамендую назіраць за тым, як у нас атрымліваецца стрымліваць інфляцыю, як мяняюцца працэнтныя стаўкі ў Нацыянальным банку Польшчы і як будуць мяняцца працэнтныя стаўкі ў камерцыйных банках. Я хачу адзначыць, што звычайна, разам з ростам працэнтных ставак Нацыянальнага банку, павялічваюцца працэнты банкаўскіх дэпазітаў.
«Аднак, тое, што людзі ў банках адкрываюць рахункі не адназначна, што яны трымаюць на іх грошы», – кажа навуковы супрацоўнік варшаўскай эканамічнай ВНУ SGH Марцін Чапліцкі.
- Банкі такім чынам прыцягваюць новых кліентаў. Нават, калі кліент там не трымае грошай, то банк такім чынам атрымлівае канал доступу і можа прапанаваць ім шматлікія фінансавыя паслугі.
Эксперт нагадаў, што яшчэ на пачатку года палякі хутчэй забіралі грошы з рахункаў, чым клалі ў банк. Зараз гэта змянілася.
- Спачатку году, асабліва ў лютым назіралася тэндэнцыя здымаць наяўныя ў сувязі з боязямі ў абліччы вайны ва Украіне. Цяпер сітуацыя стабілізавалася і ў другім квартале, у прыватнасці пасля павелічэння працэнтных ставак, на рахункі шматлікіх банкаў сталі раптоўна паступаць грошы.
Найбольш асабовых рахункаў кліенты адкрываюць у самых буйных банках у Польшчы: PKO Bank Polski i Bank PKO.
Эфірны выпуск эканамічнай перадачы у далучаным файле
яс