Апошнімі днямі на памежным пераходзе Карчова-Кракавэць польскі бок удвая павялічыў колькасць палос для рэгістрацыі грузавікоў, якія прыбываюць з Украіны. Пакуль такіх палос было пяць, цяпер будзе дзесяць.
На працягу паўтары месяцаў таксама плануецца палепшыць рух у адваротным напрамку.
Польшча і Украіна хочуць у бліжэйшы час сумесна працаваць над паляпшэннем пераходу Дарагуск-Ягадзін. У апошнія месяцы кіроўцы чакалі да шасці дзён, каб перасячы польскую мяжу. Цяпер гэты час будзе істотна скарочаны.
IAR/яс