Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe завяршаецца, паведаміў віцэ-прэмʼер, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін (Jacek Sasin). Падчас канферэнцыі ў Сенаце «Шлях да энергетычнай незалежнасці Польшчы і рэгіёну» палітык запэўніў, што «праект будзе часткова запушчаны ў бягучым годзе»:
- Будаўніцтва праекта завяршаецца. Яшчэ сёлета ён будзе часткова запушчаны, а з будучага года будзе працаваць поўнасцю на газавую дыверсіфікацыю ў Польшчы. Ён будзе пастаўляць газ з Нарвегіі, але таксама з іншых напрамкаў у выпадку газу, які закупляецца на еўрапейскай біржы.
У гэткай сітуацыі «Польшча спакойна прыняла аднабаковае рашэнне Расіі аб прыпыненні паставак газу», хоць яно не падмацаванае кантрактам, які дзейнічае да канца бягучага года. Яцэк Сасін паведаміў, што Польшча плануе прыцягнуць «Газпром» да адказнасці за спыненне паставак газу ў Польшчу:
- Нашае міністэрства застаецца ў кантакце з кампанія PGNiG і мы плануем прыцягнуць газавага гіганта да адказнасці за згаданае рашэнне. Гэткія рашэнні не могуць прымацца ў аднабаковым парадку і не падмацаваныя кантрактам. Мы павінны рэагаваць і патрабаваць кампенсацыі. Нягледзячы на гэта, мы зараз забяспечваем неабходныя аб’ёмы газу ўстановам, індывідуальным спажыўцам і эканоміцы.
Яцэк Сасін дадаў для паставак газу ў Польшчу ўрад выкарыстоўвае таксама іншыя інвестыцыі не толькі газавы тэрмінал у Свінавуйсці і ўласную здабычу, але і спалучэнні з суседнімі краінамі. «Нашыя газасховішчы запоўненыя на 100 працэнтаў», – сказаў Сасін.
Нагадваем Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу ў рамках Ямальскага кантракту ў канцы красавіка бягучага года.
IAR /аз