Беларуская Служба

Вырасла аплата за карыстанне аўтамагістраллю А4 на ўчастку Катавіцэ-Кракаў

05.07.2022 09:10
З інфармацыяй аб варыянтах больш танных і зручных аўтаматычных спосабах аплаты за праезд можна пазнаёміцца на сайце www.a4-Szybko.pl.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Вырасла аплата за карыстанне аўтамагістраллю А4 на ўчастку Катавіцэ-Кракаў. Зараз кіроўцы легкавых аўтамабіляў заплацяць па 13 злотых у кожным з двух пунктаў збору аплатаў, то бок у Мыславіцах і Баліцах. Гэта, у сваю чаргу азначае, што ўвесь участак Катавіцэ-Кракаў будзе іх каштаваць 26 злотых.

Матацыклісты заплацяць без зменаў, то бок па 6 злотых на кожных варотах. Па 24 злотыя будуць плаціць кіроўцы большых аўтамабіляў, гэта значыць другой і трэцяй катэгорыі. Затое кіроўцы аўтамабіляў чацвёртай і пятай катэгорыі – па 40 злотых у кожным пункце збору аплатаў.

Галоўны рэдактар выдання «Dziennik Zachodni» Гжэгаж Гайда(Grzegorz Gajda) кажа, што кіроўцы легкавых аўтамабіляў, якія карыстаюцца электроннымі спосабамі плацяжу, атрымліваюць скідку:

- Гэтыя спосабы электронных аплатаў, гэта прыкладанні: A4gov, Telepass альбо Videotolling, то бок сістэма, заснаваная на ідэнтыфікацыі рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля, якой можна скарыстацца пры дапамозе некалькіх прыкладанняў. Пры выкарыстанні электронных спосабаў плацяжу мы заплацім па 10 злотых на кожных варотах, гэта значыць агулам на 6 злотых менш, чым пры аплаце наяўнымі або банкаўскай картачкай.

Рэдактар таксама дадае, што кіроўцы, якія выбіраюць электронны спосаб плацяжу за праезд, не будуць стаяць у доўгіх чэргах перад пунктамі аплаты.

Нагадваем, участак аўтамагістралі А4 Катавіцэ-Кракаў не ахоплены сістэмай e-Toll, таму ўсе кіроўцы – незалежна ад абранага спосабу аплаты – мусяць спыніцца ля варотаў аўтамагістралі перад шлагбаумам, на вышыні акна кабіны зборшчыка.

З інфармацыяй аб варыянтах больш танных і зручных аўтаматычных спосабах аплаты за праезд можна пазнаёміцца на сайце www.a4-Szybko.pl.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі