Беларуская Служба

З 1 ліпеня ўступіла ў сілу падатковая рэформа «Нізкія падаткі»

05.07.2022 07:31
Паводле ўладаў, змены зробяць падатковую сістэму ў Польшчы больш прадказальнай і справядлівай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра фінансаў Артур Собань(Artur Soboń) заявіў, што падатковыя змены, якія ўступілі ў сілу з 1 ліпеня, робяць падатковую сістэму ў Польшчы больш прадказальнай і справядлівай. Рэформа «Нізкія падаткі» – гэта папраўка ў Закону аб падаходным падатку, якая замяніла «Польскі парадак».

Паводле віцэ-міністра, змены, якія тычацца высокай неабкладаемай падаткам сумы будуць выгадныя тым, хто зарабляе найменш:

- Калі б мы паглядзелі на дамовы аб працы, то асобаў з даходамі да 18 тысяч злотых не датычыць выплата падатку, якая іх абавязвала ў 2021 годзе. У сваю чаргу, калі нехта зарабляе больш за 18 тысяч злотых, то заплаціць больш падатку, чым летась.

Самыя істотныя змены, якія ўступілі ў сілу з 1 ліпеня – гэта 12-працэнты падаходны падатак для тых хто зарабляе найменш, ільготы для адзінокіх бацькоў і магчымасць адлічэння на карысць грамадскай арганізацыі 1,5% сумы належнага падатку.

Паводле новых рашэнняў, сума, якая не абкладаецца падаткам, складзе да 30 тысяч злотых, а першы падатковы парог вызначаны на ўзроўні 120 тысяч злотых у год. У сваю чаргу была адмененая гэтак званая «ільгота для сярэдняга класа».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі