Беларуская Служба

У Варшаве 14-ты раз былі ўручаныя ўзнагароды «Польскі прадукт будучыні»

07.07.2022 07:41
Іх атрымалі, між іншым, стваральнік інавацыйных нанамембран і сістэму аўтаматычнага 3D-друку.
       ,
У Варшаве былі ўручаныя ўзнагароды «Польскі прадукт будучыні», якія атрымалі самыя інавацыйныя стваральнікі тэхналогіі ў ПольшчыPAP/Mateusz Marek

У Варшаве ўжо 14-ты раз былі ўручаныя ўзнагароды «Польскі прадукт будучыні», якія атрымалі самыя інавацыйныя стваральнікі тэхналогіі ў Польшчы. Урачыстае мерапрыемства арганізавалі: Польскае агенцтва падтрымкі прадпрымальніцтва і Нацыянальны цэнтр даследаванняў і развіцця.

Старшыня Польскага агенцтва падтрымкі прадпрымальніцтва Дарыюш Будроўскі(Dariusz Budrowski) адзначыў, што ўзнагароды атрымалі польскія вынаходнікі, якія фарміруюць нашу будучыню:

- Мы сустрэліся тут, каб падсумаваць намаганні польскіх прадпрымальнікаў і навукоўцаў, якія ўкараняюць інавацыйныя ідэі. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі ажно 163 праекты. Хоць чалавек не можа прадугледзяць будучыні, то ён можа яе ствараць. Інавацыйныя праекты – гэта прыклад рэальнага выкарыстання ў жыцці і іх уплыву на нашае штодзённае жыццё.

У сваю чаргу намеснік міністра адукацыі і навукі, упаўнаважаны ўраду ў пытаннях дзейнасці даследчых інстытутаў Войцех Мурдзык(Wojciech Murdzyk) адзначыў, што ўзнагароджаныя тэхналёгіі будуць мець рэальны ўплыў на развіццё польскай эканомікі. Конкурс «Польскі прадукт будучыні» вылучае тэхналёгіі з патэнцыялам, падкрэсліў палітык:

- Мы хочам, каб эфекты вынаходніцтваў і інавацый былі бачныя тут на месцы, то бок у Польшчы. Гаворка ідзе пра тое, каб заводы, якія ўкараняюць гэтыя інавацыі ўзнікалі ў Польшчы і былі карыснымі для польскай эканомікі.

У катэгорыі «Прадукт будучыні – Прадпрымальнікі» галоўны прыз у грашовым памеры 100 тысяч злотых (амаль 21 тысяча еўра) атрымалі стваральнікі інавацыйных нанамембран NanoseenX для ачысткі і апраснення вады, распрацаваных кампаніяй Nanoseen Sp. z o.o.

У катэгорыі «Прадукт будучыні – Установа вышэйшай адукацыі і навукі» Познаньскі тэхналагічны ўніверсітэт атрымаў узнагароду за праект AutoMedPrint, то бок сістэму аўтаматычнага 3D-друку і распрацоўкі персаналізаваных артэзаў і пратэзаў, заснаваную на дадзеных дыстанцыйных антрапаметрычных вымярэнняў. Таксама падчас гала-канцэрту былі ўручаны спецыяльныя прызы і ўзнагароды.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка