Дагэтуль замежныя лекары падалі 2 800 заявак на атрыманне дазволу на працу ў Польшчы, паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski). Ён падкрэсліў, што дамінуючай групай з’яўляюцца мэдыкі з Украіны:
- На дадзены момант былі выдадзеныя 1 800 станоўчых рашэнняў, у тым ліку больш 800 выпадкаў- гэта лекары з Украіны. Я таксама вырашыў яшчэ больш паскорыць адміністрацыйныя працэдуры. З гэтай мэтай мы накіравалі дадатковую каманду чыноўнікаў, для разгляду заявак.
Згодна са зменамі, уведзенымі ў 2020 годзе, лекары з-за межаў ЕС працаўладкоўваюцца ў Польшчы ў спрошчаным парадку. Урачу, які паступае на працу, ужо не трэба адмыслова пацвярджаць дыплом і праходзіць стажыроўку.
IAR /аз