Беларуская Служба

KGHM падаў першую ў Польшчы заяўку на рэалізацыю тэхналогіі SMR

12.07.2022 12:07
Медны гігант плануе запусціць першыя такія рэактары ў Польшчы да 2029 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі канцэрн па здабычы і вытворчасці медзі KGHM падаў у Польскае агенцтва атамнай энергіі першую ў Польшчы заяўку на рэалізацыю малых модульных рэактараў – SMR(Small Modular Reactors).
Кошт такой інвестыцыі ацэньваецца ў 1,5 – 2 мільярды долараў. Старшыня канцэрна Марцін Хлюдзіньскі(Marcin Chludziński) сказаў, што гэта першы фармальны крок, звязаны з укараненнем тэхналогіі SMR у Польшчы:

- Гэта заяўка з просьбай аб выдачы агульнага заключэння. Такім чынам мы пераходзім да этапу фармальных крокаў, звязаных з разпачаццем інвестыцыі ў гэтую тэхналогію.

KGHM чакае, што агенцтва выдасць заключэнне на працягу 6-9 месяцаў:

- Гэта ня толькі заяўка з просьбай аб выдачы агульнага заключэння. Сёлета мы праводзім працу па вызначэнні аптымальнага месца дыслакацыі АЭС, якая будзе працаваць на тэхналогіі SMR. Мы бярэм пад увагу некалькі месцаў, якія выконваюць фармальныя, тэхналагічныя, юрыдычныя ўмовы і патрабаванні па ахове навакольнага асяроддзя. Важныя таксама эканамічныя пытанні. Сёлета мы плануем давесці да канца згаданыя работы.

У лютым гэтага года канцэрн KGHM падпісаў пагадненне з амерыканскай кампаніяй NuScale Power аб пачатку работ па ўкараненні ў Польшчы сучасных малых модульных рэактараў SMR. Медны гігант плануе запусціць першыя такія рэактары ў Польшчы да 2029 года.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Канцэрн KGHM: Развіццё малых ядзерных рэактараў – наш прыярытэт

31.05.2022 08:55
Першы такі атамны рэактар павінен пачаць пастаўляць энергію для KGHM яшчэ ў 2029 годзе.