Беларуская Служба

Польшча вяртае Одэры суднаходнасць

19.07.2022 08:31
Магутныя грузавыя баржы зменшаць нагрузку на дарогі і чыгуначныя шляхі.
M
Mіністар інфраструктуры Анджэй Адамчык у Янушкавіцах PAP/Łukasz Gągulski

Урад паведаміў пра чарговыя інвестыцыі ў добраўпарадкаванне ракі Одэр. Пра развіццё рачнога транспарту міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) гаварыў падчас візіту ў Янушкавіцах у Апольскім ваяводстве, дзе будуецца водная загарода на Одэры:

- Яшчэ дзве інвестыцыі ў бягучай бюджэтнай перспектыве, рэканструкцыя вадазліваў, яшчэ дзве наступныя праз два-тры гады і ўвесь адрэзак ракі паміж Глівіцамі ў Вроцлавам будзе мець чацвёрты клас суднаходнасці. Магутныя грузавыя баржы – гэта змяншэнне нагрузкі на дарогі і на чыгуначныя шляхі.

На аднаўленне суднаходнасці ракі Одэр на Апольшчыне былі выдзеленыя 750 мільёнаў злотых (больш за 157 мільёнаў еўра). Кошт інвестыцыі ў Янушкавіцах складае прыкладна 200 мільёнаў злотых (амаль 42 мільёны еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі