Беларуская Служба

Упраўленне сацыяльнага страхавання пачынае выплату сродкаў па праграме «Добры старт»

19.07.2022 15:32
300 злотых (амаль 63 еўра) з дзяржаўнай праграмы «Добры старт» могуць атрымаць бацькі на кожнага вучня, якому не больш за 20 гадоў.
Школьныя прыналежнасціadonyig/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне сацыяльнага страхавання (поль. ZUS) пачынае выплату сродкаў па сацыяльнай праграме «Добры старт». Нагадваем, гэтак званая дапамога «300 Плюс» – гэта аднаразовыя сродкі на набыццё школьных прыналежнасцей. Прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Павел Жаброўскі(Paweł Żebrowski) нагадаў, што заяўкі можна падаць з 1 ліпеня да 30 лістапада:

- Заяўкі можна падаваць выключна з дапамогай электронных сродкаў. Першы канал – гэта Платформа электронных паслуг, другі – электронны банкінг і апошні канал – гэта партал «Эмпатыя».

300 злотых (амаль 63 еўра) з дзяржаўнай праграмы «Добры старт» могуць атрымаць бацькі на кожнага вучня, якому не больш за 20 гадоў. Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі змогуць атрымліваць такую дапамогу да 24 гадоў жыцця.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Крэдытаатрымальнікі ў Польшчы змогуць скарыстацца «крэдытнымі вакацыямі»

19.07.2022 09:33
Аднак згаданая прапанова накіраваная выключна для тых, хто ўзяў крэдыт у польскай валюце.