Падчас прэсавай канферэнцыі Надзвычайнай рады Еўрасаюза па энергетыцы Анна Москва падкрэсліла, што Польшча вылучаецца сярод іншых еўрапейскіх краінаў у плане энергетычнай бяспекі:
- У нас усе патрэбы забяспечаныя, не так, як у 11 краін ЕС, якія ўжо сёння ўводзяць абмежаванні. У нас іх няма і нам не патрэбныя ніякія скарачэнні.
Польшча не падтрымлівае дамовы краін ЕС аб скарачэнні спажывання прыроднага газу з 1 жніўня да 31 сакавіка наступнага году на 15%, і на падтрымку іншых краін гэтым газам, калі яны аб гэтым будуць прасіць.
«Газпрам» скараціў пастаўкі блакітнага паліва да 20% магутнасці Nord Stream 1. Расійскі газ забяспечвае 40% патрэб ЕС.
Польскі ўрад на мінулым тыдні прыняў законапраект аб газавай бяспецы. Праектам прадугледжваецца прыпыненне так званага біржавога абавязацельства ў выпадку абвяшчэння крызіснай сітуацыі. Біржавае абавязацельства палягае на тым, што газ можа прадавацца выключна праз біржу.
яс