Прэм'ер-міністр Матевуш Маравецкі казаў аб гэтым падчас сустрэчы з жыхарамі прымарскога Вейгераўскага павету. Ён падкрэсліў, што ўжо выдзелена мільярды злотых, у тым ліку на паглыбленне фарватару ў Шчэцін, на хвалярэз і дафінансаваннем партоў.
«Такой буйной галіны патрэбна больш часу», – сказаў прэмʼер-міністр:
- Я магу даць слова, што калі палякі акажуць нам давер і аддадуць дзяржаўнае стырно на выбарах у 2023 годзе, гэта будзе знаходзіцца ў першай пяцёрцы маіх прыярытэтаў. Поўная адбудова марской прамысловасці і караблебудавання.
Прэмʼер-міністр Маравецкі дадаў, што большая частка суднабудаўнічай прамысловасці была змарнаваная папярэднімі ўрадамі, а інжынеры і тэхнікі былі выцесненыя за межы Польшчы на нарвежскія, нямецкія і французскія верфі.
Сустрэча ў Вейхерове адбылася ў рамках цыкла «Пагаворым пра Польшчу», падчас якога прэмʼер-міністр і найважнейшыя палітыкі ПіС наведваюць гарады і мястэчкі краіны, каб паразмаўляць пра бягучую сітуацыю ў краіне і планы ўрада. Такім чынам урад і кіроўная партыя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у наступным годзе.
IAR/яс