Першае судна з замежным вугалем, закантрактаванае энергетычнай кампаніяй Polska Grupa Energetyczna PGE, ужо ў Польшчы. Кампанія замовіла 700 тысяч тон вугалю, плануецца дадаткова заказаць 2,5 мільёна тон.
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва паведаміла, што большая частка вугалю, які будзе пастаўляцца ў Польшчу з-за мяжы, ужо закантрактаваная.
- Мы плануем купіць нават больш вугалю, чым патрэбна. Вялікая частка гэтага вугалю ўжо закантрактавана. Да паловы ліпеня ў Польшчу даплыло 3 мнл тон. Падпісаныя кантракты агулам тычацца 7 млн тон. У рамках Міністэрства інфраструктуры працуе адмыслова створаны калектыў па справах лагістыкі, які кожны дзень сустракаецца для таго, каб вугаль не чакаў у партах і каб размеркаванне адбывалася без збояў.
Анна Москва таксама паведаміла, што Польшча імпартуе вугаль у асноўным з Калумбіі і Інданезіі, ёсць таксама пастаўкі з Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Танзаніі і ЗША.
Плануецца, што да канца кастрычніка PGE і іншыя энергетычныя кампаніі імпартуюць больш за 12 мільёнаў тон вугалю. Некаторая частка будзе прызначана для электрастанцый, а некаторая – для індывідуальных кліентаў. Урад запэўнівае, што вугалю будзе дастаткова.
Нагадаем – у 2020 годзе Польшча купіла за мяжой 13,2 млн тон каменнага вугалю – у тым ліку 9,5 млн тон у Расіі, а ў 2021 з Расіі імпартавала – каля 6 млн тон. Цяпер Еўропа адмаўляецца ад расійскага вугалю.
Паводле эканамічнага выдання Forsal.pl, у 2021 годзе ў ЕС было здабыта 57 мільёнаў тон каменнага вугалю (-79% у параўнанні з 1990 годам). З тых часоў колькасць краін-членаў, якія здабываюць каменны вугаль, таксама скарацілася з 13 у 1990 годзе да ўсяго 2 у 2021 годзе. Апошнімі вытворцамі вугалю ў ЕС з'яўляецца Польшча, на долю якой у мінулым годзе прыпадала 96% здабычы вугалю агульнай здабычы вугалю ў ЕС) і Чэхіі з 4 працэнтамі ўдзелу ў вытворчасці.
Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле
яс