Агульны кошт дапамогі складае 140 мільёнаў еўра, гэта значыць 670 мільёнаў злотых.
Схема была зацверджана ў адпаведнасці з правіламі дзяржаўнай дапамогі ЕС. Камісія прыйшла да высновы, што праграма адпавядае ўмовам, выкладзеным у Часовым антыкрызісным правіле. У адпаведнасці з ім дзяржава зможа даваць прамыя субсідыі і крэдыты. Іх атрымаюць кампаніі, якія пацярпелі ад крызісу, выкліканага вайной ва Украіне.
Дапамогай змогуць скарыстацца ўсе кампаніі, акрамя фінансавых. Прадпрыемствы, якія займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, змогуць атрымаць субсідыі да 62 тысяч еўра, а прадпрыемствы рыбалоўства і аквакультуры – да 75 тысяч еўра. Прадпрыемствы іншых галін змогуць разлічваць на дапамогу ў памеры да 500 тысяч еўра. Рашэнне аб прызнанні субсідый будзе прынята не пазней за 31 снежня гэтага года.
яс