Эксперт у галіне дзяржаўных фінансаў Пётр Юшчык паведаміў, што яны павялічацца на ўзровень інфляцыі за першае паўгоддзе гэтага года, то бок на 11,8 працэнта:
- Сярод іншага, у 2023 годзе падаткі за валоданне ўласнай кватэрай павялічацца на 11 грошаў за адзін квадратны метр, а за памяшканні для прадпрымальніцкай дзейнасці – на 3,04 злотых.
Міністэрства фінансаў вызначыла максімальныя стаўкі падаткаў і збораў. Органы мясцовага самакіравання не абавязаны прымяняць верхнія стаўкі, указаныя ў пастанове.
Аднак, трэба адзначыць, што асноўная муніцыпальная адзінка – у Польшчы гэта гміна, – плаціць 500+ на дзяцей, клапоціцца пра дарогі ў мікрараёнах, кладзе тратуары, кіруе сістэмай гарадскога транспарту, фінансуе пачатковыя школы і ахову здароўя, адказвае за сацыяльную дапамогу і збор камунальных адходаў.
Сродкі на гэта муніцыпалітэты атрымліваюць з падаткаў і дзяржаўных субсідый.
У 2023 годзе палякі будуць плаціць больш не толькі за асноўныя мясцовыя падаткі, але і, напрыклад, за сабаку, дзе падатак можа павялічыцца на 16 злотых (3,5 еўра). У гэтым годзе максімум вызначаны на 135 злотых ( 28 еўра). Але не ўсе гміны бяруць гэты падатак, не збіраюць яго, напрыклад, у Варшаве, Познані, Катавіцах, Плоцку.
Вырасце таксама мясцовы турыстычны падатак у курортах. Максімальная сума можа быць на ўзроўні 5,40 злотых (1,15 еўра) за суткі.
яс