Менавіта таму яны былі ўнесеныя ў Нацыянальным рэестр даўгоў. Больш за 2,5 тысячы безбілетных пасажыраў – маладыя людзі ва ўзросце да 18 гадоў.
Прэс-сакратар Нацыянальнага рэестру даўгоў Анджэй Куліг(Andrzej Kulig) кажа, што большасць маладых «зайцоў» не ведаюць, што безбілетная язда і неаплата штрафу можа мець далейшыя наступствы:
- Гэта вельмі дрэнны прыклад, паколькі пашаны прынцыпаў і адказнасці мы вучымся змалку. Між тым, згаданыя маладыя людзі ўваходзяць у дарослае жыццё, часта з немалым доўгам. Калі яны пойдуць у краму, купіць што-небудзь у растэрміноўку, то акажацца, што гэта немагчымае, паколькі яны даўжнікі.
Большасць маладых безбілетнікаў (ажно 55 працэнтаў) – дзяўчаты. За апошнія 5 гадоў колькасць маладых «зайцоў» сярод даўжнікоў павялічылася ажно ў 140 разоў. Пры гэтым 2/3 дарослых даўжнікоў-безбілетнікаў – гэта мужчыны.
IAR/аз