У ліпені ў Польшчы цэны спажывецкіх тавараў і паслугаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, падаражэлі на 15,6 працэнта ў гадавым вылічэнні, паведаміла надоечы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэты паказчык на 0,1 працэнтнага пункта вышэйшы за папярэднія ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення па інфляцыі.
Дырэктар дэпартамента эканамічнага аналізу Santander Bank Polska Пётр Бельскі(Piotr Bielski) кажа, што ў ліпені найхутчэй павышаліся цэны на прадукты харчавання і энерганосьбіты:
- Традыцыйна ў летнія месяцы – ліпень, жнівень, прадукты харчавання таннеюць. Аднак сёлета такім чынам не адбываецца. Фіксуецца рост цэнаў на 0,5 працэнтнага пункта. Цэны паасобных прадуктаў павышаюцца рознымі тэмпамі, але найбольш хутка вырасла цана цукру – на 7 працэнтаў цягам месяца. Вялікае значэнне мае таксама рост цэнаў на энерганосьбіты.
Пётр Бельскі лічыць, што ў бліжэйшыя месяцы тэмпы росту коштаў могуць крыху запаволіць:
- Я думаю, што мы набліжаемся да піку інфляцыі ў бліжэйшым часе. Магчыма, што ён ужо адбыўся ў ліпені. Паводле мяне, у жніўні і ў бліжэйшыя месяцы ўзровень інфляцыі можа пачаць лёгка паніжацца. Да гэтага прычыніцца, між іншым, падзенне цэнаў на паліва, якое пачалося ў ліпені, але ў жніўні ўжо выразна фіксавалася.
Наколькі хутка растуць цэны ў жніўні, даведаемся 31 жніўня, калі Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе так званую хуткую ацэнку інфляцыі за бягучы месяц.
IAR/аз