Сцеражыцеся ашуканцаў, якія прапануюць дапамогу па афармленні выплаты гэтак званая 14-й пенсіі, папярэджвае Упраўленне сацыяльнага страхавання. Ашуканцы прапануюць пенсіянерам платныя паслугі, выдаючы сябе за супрацоўнікаў упраўлення. Злачынцы, прапануючы дапамогу ў запаўненні заяўкі і вымантачваюць асабістыя і банкаўскія дадзеныя пенсіянераў.
Прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Павел Жаброўскі(Paweł Żebrowski) нагадаў, што супрацоўнікі ўпраўлення не наведваюць пенсіянераў дома:
-Да нас паступіла інфармацыя, што ў некаторых рэгіёнах Польшчы з’явіліся асобы, якія прапануюць пенсіянерам дапамогу ў афармленні выплаты «чатырнаццаткі». Гаворка ідзе пра платную дапамогу ў запаўненні заявы. Я нагадваю, што Упраўленне сацыяльнага страхавання выплачвае дадатковую пенсію аўтаматычна, калі нехта мае на яе права. Дзеля таго не трэба падаваць ніякіх заяваў і дакументаў.
Прадстаўнік Упраўлення сацыяльнага страхавання адзначыў, што паслугі ашуканцаў могуць прывесці да сур'ёзных фінансавых наступстваў:
- Пры нагодзе такой паслугі, злачынцы могуць атрымаць нашыя асабістыя або банкаўскія дадзеныя. Нагадваю, нашыя саупрацоўнікі не наведваюць пенсіянераў дома і не прапануюць такіх паслуг. Цягам бліжэйшых дзён пенсіянеры павінны быць асабліва асцярожнымі.
Як інфармуе Упраўленне сацыяльнага страхавання, выплата 14-й пенсіі пачнецца з 25 жніўня. У гэтым годзе «чатырнаццатку» атрымае дзевяць мільёнаў пенсіянераў.
IAR /аз