Беларуская Служба

Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Егіпет – найбольш папулярныя краіны сярод польскіх турыстаў

06.09.2022 11:03
Пра гэта сведчыць справаздача «Адпачынак палякаў за мяжой 2022», падрыхтаваная Польскай турыстычнай палатай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Егіпет – у згаданыя краіны ў 2022 годзе палякі найчасцей адпраўляліся на адпачынак за мяжой. Польская турыстычная палата апублікавала справаздачу «Замежны адпачынак палякаў 2022».

Дзве краіны – Турцыя і Грэцыя складаюць больш за палову паездак, якія сёлета ў турбюро браніравалі палякі, кажа дырэктар Польскай турыстычнай палаты Павел Невядомскі(Paweł Niewiadomski):

- Любімы напрамак замежных паездак палякаў – гэта Турэцкая рыўера, а таксама грэцкі Крыт, Родас.

Сёлета замежная экскурсія каштавала больш, чым у мінулыя гады – у сярэднім на 1,5 тысячы злотых (на амаль 318 еўра)у параўнанні з мінулым годам, падсумоўвае Мажэна Герман(Marzena Herman) са старонкі wakacje.pl:

- Палякі выбіралі гэтыя лепшыя гатэлі – якія маюць 4-5 зорак.

Прадстаўнікі турэцкай амбасады пераконваюць, што прычынай папулярнасці Турцыі сярод польскіх турыстаў з’яўляюцца прываблівыя цэны, выдатнае надвор’е, доўгі летні сезон, якасць гатэляў і абслугоўвання.

Прадстаўнікі турыстычнай галіны падкрэсліваюць, што сёлета менш было экскурсіяў браніраваных у рэжыме «first» і «last minute».

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі