Гэтай восенню палякі не плануюць большых інвестыцый, пра гэта сведчаць вынікі даследавання «Уласныя кашалькі палякаў: адукацыя пад знакам інфляцыі». Сярод тых рэспандэнтаў, якія плануюць большыя выдаткі, кожны чацвёрты ўкладзе грошы ў рамонт дома або кватэры.
Паводле даследавання Santander Consumer Bank, восенню выдаткоўваць большыя сумы не плануюць як жанчыны, так і мужчыны (каля 40 працэнтаў адказаў у абедзвюх групах). Ад выдаткаў адмаўляюцца перш за ўсё, пенсіянеры (50 працэнтаў), а таксама асобы ва ўзросце 40-49 гадоў (45 працэнтаў).
Ад буйных пакупак восенню плануюць устрымацца жыхары сярэдніх гарадоў, як, напрыклад, Кельцэ (55%) або Жэшаў (55%), а таксама буйных, як Варшава, Вроцлаў і Кракаў (45%).
Вынікі даследавання сведчаць пра тое, што восенню палякі відавочна маюць намер абмежавацца неабходныя выдаткі. Кожны адзінаццаты рэспандэнт выдаткуе больш грошай на куплю або рамонт аўтамабіля і вопратку (9 працэнтаў). Толькі 5 працэнтаў мае намер інвеставаць у электроннае абсталяванне, а 4 працэнты – у новую мэблю.
Адмовіцца ад буйных пакупак многіх людзей прымушаюць інфляцыя і звязаная з ёй нявызначанасць, кажа Рэната Вжаскоўска з Santander Consumer Bank.
PAP/аз