Работы над неабходнай інфраструктурай вядуцца ўжо некалькі месяцаў – сказаў у кіраўнік Канцылярыі Прэм’ер-міністра Міхал Дворчык:
- Гэта даволі складаныя інвестыцыйныя працэсы. Патрэбна пабудаваць там некаторыя элементы інфраструктуры. Украіна ў стане вайны, таму зразумела, што інвестыцыйныя працэсы напатыкаюць розныя перашкоды. Аднак нашыя ўкраінскія сябры робяць усё магчымае, каб электраэнергія паступіла ў Польшчу да канца году. Гэта мае вялікае значэнне для цэны на электрычнасць у Польшчы.
Злучэнне Жэшаў- АЭС Хмяльніцкі патрабуе рэканструкцыі лініі з 750 кВ на 400 кВ. Энергетычны мост паміж Польшчай і Украінай існуе ўжо шмат гадоў. Бар'ерам на шляху яго ажыццяўлення былі, між іншым, асцярогі польскай энергетыкі ў сувязі з канкурэнцыяй з боку таннай электраэнергіі з усходу.
яс