На мінулым тыдні ўрад прыняў і перадаў у Сейм праект дзяржбюджэту на 2023 год. Ён прадугледжвае, што даходы дзяржавы складуць 604,7 мільярда злотых (амаль 125,5 мільярда еўра), а выдаткі – 672 мільярды злотых (амаль 139,5 мільярда еўра). Гэта значыць, што дэфіцыт не перавысіць 68 мільярдаў злотых( больш за 14 мільярдаў еўра).
Дакумент прадугледжвае, што ў наступным годзе ВУП вырасце на 1,7 працэнта, а сярэднегадавая інфляцыя складзе 9,8 працэнта. Таксама чакаецца, што ўзровень беспрацоўя на канец 2023 года складзе 5,4 працэнта.
Урад запэўнівае, што ў бюджэце забяспечаныя сродкі на працяг ключавых сацыяльных праграм, такіх як «Сям'я 500+» (больш за 40 мільярдаў злотых) і «Добры старт» (1,4 мільярда злотых). Прагназуецца, што выдаткі на абарону вырастуць да 3 працэнтаў ВУП і складуць больш за 97 мільярдаў злотых (больш за 20 мільярдаў еўра).
Ва ўрадзе паясняюць, што рост бюджэтных даходаў у першую чаргу звязаны з эфектыўным ушчыльненнем падатковай сістэмы. У 2015 годзе дэфіцыт ПДВ склаў больш за 24 працэнты, а ў 2021 годзе – 4,3 працэнта.
Згодна з папярэднім парадкам дня, Сейм разгледзіць праект бюджэту на 2023 год на пасяджэнні, якое пачнецца 5 кастрычніка.
IAR /аз