Учора Нобелеўскі камітэт назваў лаўрэатаў сёлетняй прэміі па эканоміцы. Імі сталі Бэн Бернанкі, Дуглас Дайманд і Філіп Дыбвіг за даследаванні банкаўскіх і эканамічных крызісаў. Прафесар Міхал Бжазіньскі(Michał Brzeziński) з Варшаўскага ўніверсітэта сказаў, што лаўрэаты сёлетняй Нобелеўскай прэміі паказалі, як могуць узнікаць фінансавыя крызісы:
-Двое з іх паказалі на тэарэтычнай мадэлі, якім чынам можа даходзіць да банкаўскай панікі (анг. Bank run), калі кліенты ствараюць чэргі, каб забраць свае грошы з рахункаў. Тых грошай у банках няма, бо яны пазычаныя ў выглядзе крэдытаў. Таму, калі кліенты пачынаюць масава выплачваць сродкі з дэпазітаў, то даходзіць да неплацежаздольнасці аднаго банку, пазней другога іг.д. Гэта вядзе да фінансавага крызісу, а затым да крызісу ў рэальнай эканоміцы.
Сёлетніх лаўрэатаў узнагародзілі за даследаванні крызісу з 1930 гадоў XX стагоддзя, якія былі апублікаваныя амаль 50 гадоў пазней. Навукоўцы даказвалі, што дзяржава павінна падтрымліваць банкі падчас эканамічных крызісаў. Адкрыцці сёлетніх нобелеўскіх лаўрэатаў паспрыялі ўвядзенню прававых нормаў, якія павялічваюць стабільнасць фінансавай сістэмы, кажа член Рады грашова-крэдытнай палітыкі, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Яанна Тыровіч(Joanna Tyrowicz):
- Гэта можа гучаць абсурдна, беручы пад увагу маштаб глабальнага крызісу 2007-2008 гадоў, але ён быў бы на многа горшым, калі б не ранейшыя даследаванні Бэна Бернанкі, Філіпа Дыбвіга і Дугласа Дайманда.
Нагадваем, цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольмскай філармоніі. Акрамя медаля, пераможцы атрымліваюць таксама дыпломы і грошы.
IAR/аз