Колькасць занятых ва ўзросце 25-34 гадоў зменшылася за дзесяцігоддзе на 5,8 працэнтнага пункта, а колькасць занятых ва ўзросце 55-64 гадоў павялічылася на 4,3 працэнтнага пункта, паведамляюць аўтары справаздачы «Пакаленні на польскім рынку працы». На іх думку, спосабам на эфектыўную барацьбу з паглыбленнем дэфіцыту працоўных кадраў можа быць актывізацыя старэйшага пакалення ў значна большых маштабах, чым да гэтай пары.
«Найбольшую групу сярод працуючых сёння складаюць людзі ва ўзросце 25-34 і 35-44 гадоў – у суме гэта больш за 50 працэнтаў актыўных людзей. Пры гэтым доля людзей ва ўзросце 25-34 гадоў у агульнай колькасці эканамічна актыўных зніжаецца (-5,8 п.п. за апошнія 10 гадоў), расце доля супрацоўнікаў ва ўзросце 55-64 гадоў (+4,3 п.п.) і 65+ (+2,6 п.п.)», – паведамляе кампанія Grafton Recruitment.
Па словах аналітыкаў, «адным з ключавых рашэнняў па прыпыненні паглыблення дэфіцыту супрацоўнікаў з'яўляецца правядзенне большай разнастайнасці ў кампаніях і актывізацыя старэйшага пакалення ў значна большым маштабе, чым цяпер».
Паводле адмыслоўцаў, людзі ва ўзросце «50+»- гэта не толькі група, якая расце, але таксама група з каштоўным вопытам, адкрытая на прафесійныя выклікі.
Як яны адзначылі, сярод старэйшага пакалення фіксуецца найбольшы працэнт людзей, якія выконваюць працу па адукацыі (амаль 58%). Гэта азначае, што ва ўмовах цяперашняга дэфіцыту кваліфікаваных супрацоўнікаў, кандыдаты «55+» складаюць цікавую групу для працадаўцаў.
PAP/аз