Урад плануе прызначыць, як мінімум, 50 мільёнаў злотых у год на набыццё былых службовых кватэраў, паведаміў намеснік міністра развіцця і тэхналогіі. Службовыя кватэры – гэта кватэры, пабудаваныя дзяржаўнымі прадпрыемствамі і кампаніямі, якія здаюцца ў арэнду супрацоўнікам.
Пётр Усціньскі(Piotr Uściński) дадаў, што муніцыпалітэты могуць ужо ініцыяваць працэдуру куплі такіх кватэраў, каб павялічыць свой камунальны жыллёвы фонд у адпаведнасці з папраўкай у закон з верасня гэтага годa:
- Дафінансаванне пакупкі і рамонту такога памяшкання складае 95% коштаў пры ўмове, што наймальнікамі гэтых кватэраў будуць асобы, якія да 7 лютага 2001 года былі супрацоўнікамі або з’яўляюцца нашчадкамі супрацоўнікаў дзяржкампаніяў, уласнасцю якіх былі згаданыя кватэры.
Нагадваем, камунальная кватэра з'яўляецца ўласнасцю гміны, а права жыць у ёй атрымліваюць асобы, якія адпавядаюць пэўным крытэрыям.
Муніцыпалітэты, якія купляць былыя службовыя кватэры, змогуць прадаць іх наймальнікам, але, калі гэта адбудзецца раней, чым за 5 гадоў ад куплі, то гміна не атрымае гранту, які складае да 50 працэнтаў кошту кватэры. Гміна мае права на такую датацыю на кожнае камунальнае жуллё, у тым ліку былую службовую кватэру, набытую для камунальных патрэб.
IAR/аз