Беларуская Служба

Эксперты НБП чакаюць зніжэння інфляцыі і запаволення эканамічнага росту

15.11.2022 12:11
Паводле іх, у наступным годзе сярэднегадавая інфляцыя складзе 13,1 працэнта, а ў 2025 годзе знізіцца да 3,5 працэнта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты Нацыянальнага банку Польшчы чакаюць паступовага зніжэння інфляцыі і запаволення эканамічнага росту ў бліжэйшыя гады. Паводле справаздачы НБП аб інфляцыі і эканамічным росце, у наступным годзе сярэднегадавая інфляцыя складзе 13,1 працэнта, у 2024 годзе – 5,9 працэнта, а ў 2025 годзе знізіцца да 3,5 працэнта.

Пётр Шпунар(Piotr Szpunar) з НБП сказаў, што ў параўнанні з папярэдняй справаздачай, апублікаванай у ліпені, інфляцыя будзе крыху вышэйшай:

- Асноўным паказчыкам, які ўплываў на інфляцыю былі цэны на энерганосьбіты. Гэта не здзіўляе. Чаканая дынаміка росту цэн на энерганосьбіты ніжэйшая, чым мы прагназавалі ў ліпені, але цэны на прадукты харчавання вышэйшыя, на што ўплывае рост коштаў вытворчасці.

Паводле даследавання НБП, эканамічны рост у гадавым вылічэнні ў наступным годзе складзе 0,7 працэнта, а ў 2024 годзе эканоміка вырасце на 2 працэнты. Яцэк Катлоўскі(Jacek Kotłowski) з НБП сказаў, што сітуацыя на польскім рынку працы вельмі добрая:

- Працягваецца рост занятасці ў прадпрымальніцкім сектары, у эканоміцы. Хоць у месячным вылічэнні фіксавалася невялікае падзенне, то трэба браць пад увагу сезонныя паказчыкі. Попыт на працоўную сілу паступова паніжаецца, але гэта яшчэ не адлюстроўваецца ў нейкім выразным падзенні працаўладкавання. Беспрацоўе надалей утрымліваецца на вельмі нізкім узроўні.

Эксперты Нацыянальнага банку Польшчы рыхтуюць прагноз інфляцыі і росту ВУП тры разы на год. Дакумент бяруць пад увагу члены Рады грашовай палітыкі падчас змены працэнтных ставак.
На мінулым тыдні Еўракамісія павысіла прагнозы інфляцыі на гэты і наступны год. Паводле камісіі, сёлета ў Польшчы яна складзе 13,3 працэнта. Эксперты Еўрасаюза мяркуюць, што найбольш хутка кошты будуць расці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Справаздача: актывізацыя пяцідзесяцігодкаў – спосаб на вырашэнне дэфіцыту кадраў

08.11.2022 08:31
Паводле адмыслоўцаў, людзі ва ўзросце «50+»- гэта група з каштоўным вопытам, адкрытая на прафесійныя выклікі.

У будучым годзе мінімалка ў Польшчы складзе больш за 769 еўра

08.11.2022 14:01
У Польшчы будзе ўведзеная пагадзінная стаўка з мэтай аховы працаўнікоў ад недобрасумленных дзеянняў працадаўцаў.