Беларуская Служба

З 1 студзеня Мінфін Польшчы плануе пакінуць нулявы ПДВ на прадукты харчавання

15.11.2022 14:03
«Інструменты, якія мы выкарыстоўваем, адэкватныя сітуацыі», – дадаў віцэ-міністр фінансаў Артур Собань.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня Міністэрства фінансаў плануе пакінуць нулявы ПДВ на прадукты харчавання, паведаміў намеснік міністра фінансаў Артур Собань(Artur Soboń). Такім чынам ён спаслаўся на запланаваныя змены ў сферы антыінфляцыйных шчытоў.

Улічваючы прагназаваны дэфіцыт бюджэту на канец года і інфляцыю на пачатку 2023 года, мы праводзім асцярожную фіскальную палітыку, дадаў намеснік міністра фінансаў. «Інструменты, якія мы выкарыстоўваем, адэкватныя сітуацыі», – дадаў Артур Собань.

Паводле яго, усе шчыты змяншаюць даходы бюджэту на 2,5 мільярда злотых у месяц.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы фіксуецца рэкордны ўраджай збожжавых

01.11.2022 09:40
Гэта дазволіць Польшчы захаваць пазіцыю трэцяга вытворцы збожжа ў Еўрасаюзе.

Экспарт польскіх прадуктаў харчавання, хутчэй за ўсё, перавысіць леташні вынік

01.11.2022 16:32
Экспарт прадуктаў харчавання ў Расію склаў 337 мільёны еўра і ўпаў на 20 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.