Зіма – не самы лепшы час для турыстычных вандровак, бо і холадна, і дзень кароткі. Але зімою можна рыхтавацца да наступнага турыстычнага сезону. У лістападзе Польская турыстычная арганізацыя прысвоіла сертыфікаты турыстычным прадуктам.
На Падляшшы рэгіянальны Залаты сертыфікат атрымала Падляшская опера і філармонія, якая цяпер будзе змагацца за званне агульнапольскага турыстычнага прадукту.
Сярод лаўрэатаў – дзве вялікія масавыя імпрэзы. Гэта «500 байдарак» у Драгічыне і Археалагічны фэст у Мілеўшчызне (гміна Карыцін). Акрамя таго, сертыфікат атрымаў Запаведнік зуброў Белавежскага нацыянальнага парку. Больш за тое, адрозненне атрымала таксама Галерэя «Нараўка» ім. Тамары Саланевіч.
Пра турыстычныя перспектывы Беласточчыны з журналістамі, прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, Валянцінай Лаеўскай з Радыё «Рацыя» і Юрыем Калінам з тэлеканалу «Белсат» размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл