Беларуская Служба

Зараз у Польшчы працуе больш за 700 тысяч украінскіх бежанцаў

13.12.2022 07:32
Узровень беспрацоўя ў Польшчы адзін з самых нізкіх у ЕС, кажа міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі заявіла, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўрасаюзе. У гэтым аспекце, Польшча на другім месцы разам з Германіяй, апярэджваючы Чэхію. У эфіры TVP Info Марлена Малёнг(Marlena Maląg) падкрэсліла, што на гэта ўплываюць інструменты, якімі карыстаецца ўрад і падтрымка рынку працы:

- Узровень беспрацоўя ў Польшчы гістарычна нізкі і складае 5,1. У Польшчы 800 тысяч беспрацоўных. Згаданыя дадзеныя сведчаць пра тое, што нягледзячы на складаныя абставіны польскі рынак працы стабільны. Гэта дазваляе нам таксама дапамагчы грамадзянам Украіны. Зараз у Польшчы працуе больш за 700 тысяч украінскіх бежанцаў.

Міністр па справах сям'і падкрэсліла, што станоўчыя паказчыкі, датычныя рынку працы назіраюцца нягледзячына складаную сітуацыю, выкліканую агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Індэкс PMI для польскай прамысловасці ў лістападзе склаў 43,4 пункта

06.12.2022 08:02
Агульны вобраз прамысловага сектара на падставе індэксу PMI – адмоўны, кажа эканамістка Уршуля Крыньска.