Беларуская Служба

Польскія ўлады рыхтуюць план для сельскай гаспадаркі

13.12.2022 14:03
Яны плануюць, між іншым, узмацніць пазіцыі фермераў у перамовах з буйнымі гандлёвымі сеткамі, якія закупляюць іх прадукцыю.
ілюстраційне фотоpixabay.com/CCO

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што праз паўгода будзе прадстаўлены новы план развіцця польскай вёскі і сельскай гаспадаркі. Пра гэта кіраўнік ураду казаў падчас з’езду кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» у гарадку Пшысуха ў Мазавецкім ваяводстве. У сваім выступе кіраўнік ураду падкрэсліў, што «пакт для вёскі» будзе ўтрымліваць дзяржаўныя абавязкі перад фермерамі:

- Мы хочам узмацніць пазіцыі фермераў у перамовах з буйнымі вытворцамі і гандлёвымі сеткамі, якія закупляюць іх сельскагаспадарчую прадукцыю. Мы пакажам, як яшчэ больш скараціць шлях ад «поля да стала». Мы пакажам, як лепш абараніць фермераў ад стыхійных бедстваў. Гэта будзе наш пакт для польскай вёскі.

Падчас з’езду палітыкі ПіС акрэслілі кірункі на будучыню для сельскай гаспадаркі. На сустрэчы прысутнічалі, між іншым, прэм’ер Матэвуш Маравецкі, віцэ-прэм’ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Генрык Кавальчык, іншыя міністры, спікер Сейма Эльжбета Вітэк.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Міністр сельскай гаспадаркі: Нулявы ПДВ на прадукты харчавання будзе дзейнічаць як мінімум паўгода

06.12.2022 07:01
Нулявая стаўка ПДВ распаўсюджваецца, між іншым, на мяса, агародніну, садавіну, крупы, алей, малочныя, мучныя вырабы і дзіцячыя тавары.