Хутка павялічваюцца пастаўкі сырой нафты ў Польшчу марскім шляхам.
Прэзідэнт Прадпрыемства па эксплуатацыі нафтаправодаў PERN Павал Станьчык заявіў, што гданьскі «Нафтапорт» з'яўляецца ключавой кампаніяй, якая забяспечвае дыверсыфікацыю паставак сырой нафты ў Польшчу.
- У нафта-паліўнай сферы «Нафтапорт» зʼяўляецца «сэрцам Польшчы». Абслугоўванне і разгрузка танкераў у «Нафтапорце« за апошнія 5-6 гадоў значна вырасла. У 2023 чакаецца 30 млн тон за год.
У 2021 годзе кліенты кампаніі PERN імпартавалі марскім шляхам амаль 18 мільёнаў тон сырой нафты і нафтапрадуктаў.
Кампанія плануе далейшыя інвестыцыі ў »Нафтапорт«, у тым ліку будаўніцтва новых танкерных прычалаў.
У апошнія гады нафта, якая імпартуецца праз »Нафтапорт« для ўнутраных патрэб Польшчы, паступала з Саудаўскай Аравіі, Расіі, Казахстана, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірака, Нігерыі і Анголы, а таксама з польскіх і літоўскіх радовішчаў у Балтыйскім моры.
IAR/яс